Ці ведалі вы, што жанчыны Усходняй Еўропы меньш за ўсё правярвюцца на рак шыйкі маткі? І, нажаль, часцей за ўсё хварэюць на гэтую хваробу, менавіта таму што не правяраюцца. Змена клетак і рак шыйкі маткі – гэта вынік нялечанай інфекцыі папіломавіруса (HPV). Папіломавірус – самае распаўсюджаннае захворванне, якое перадаецца праз сэксуальныя стасункі. Нават калі вы правакцыніраваны супраць вірусу – трэба правярацца!
Ракам шыйкі маткі хварэюць жанчыны ўсіх узростаў, таму ўсе жанчыны ад 25 да 69 гадоў павінны рэгулярна браць мазкі з шыйкі маткі. Аналізы дапамагаюць выявіць сур’ёзныя змены клетак да таго, як яны перарастуць у рак. Змены клетак – гэта не тое самае, што рак шыйкі маткі, і звычайна не выклікаюць сімптомаў. Змены клетак лечацца адной аперацыяй.
80% сэксуальна-актыўных мужчын і жанчын заражаюцца папіломным вірусам (HPV) за сваё жыццё.
90% інфекцый папіломавіруса праходзяць самі на працягу дзьвух год.
Даўгаіграючая нявылечаная інфекцыя (10-15 год) павышае рызыкі сур’ёзных змен клетак шыйкі маткі.
1/3 сур’ёзных змен клетак шыйкі маткі могуць прывесці да развіцця раку, калі інфекцыю не лячыць.
1/2 жанчын, якія хварэюць на рак шыйкі маткі рэдка ці ніколі не здавалі тэст.
Праверыцца на рак шыйкі маткі займае ўсяго некалькі хвілін і робіцца ў сямейнага доктара (fastlege). Некаторым жанчынам няёмка рабіць гінекалагічны агляд у свайго сямейнага доктара. Калі вас гэта турбуе, пагаварыце з вашым доктарам каб знайсці іншыя варыянты. Ваш доктар можа запытаць калегу, альбо, направіць вас да гінеколага.
Браць мазок не балюча, але можа выклікаць непрыемныя адчуванні. Ваш мазок адпраўляецца потым ў лабараторыю і даследуецца пад мікраскопам, каб выявіць любыя змены клетак.
Праз месяц ваш сямейны доктар атрымае вынікі тэста. Калі змены клетак ёсць, доктар паведаміць вам пра наступныя крокі. Калі вынікі адмоўныя, раюць праверыцца зноў праз 3 гады. Нарвежская дзяржаўная скрынінгавая праграмма шыйкі маткі дашле вам ліст, калі тэрмін новага агляду наблізіцца.
Тэст не павінен рабіцца падчас менструацыі. Не карыстайцеся тампонамі, вагінальнымі крэмамі, альбо медыкаментамі за дзень да тэста, таму што гэта можа паўплываць на вынік тэста.
Парада 1! Запрасі з сабой на агляд сябра/сяброўку, альбо партнёра.
Парада 2! Многія жанчыны кажуць, што рабіць агляд ў кашулі зручней 🙂
Ніякія тэсты не даюць 100% гарантыі! Тэст значна паніжае рызыку захворвання на рак, але, па шэрагу прычын, можа здарыцца так, што сур’ёзныя змены клетак не выяўлены тэстам. Нават калі ў вас нармальныя вынікі, неадкладна тэлефануйце вашаму доктару, калі ў вас з’явіліся такія сімтомы, як пастаянныя і
нерэгулярныя крывацёкі, кравацёкі пасля палавога акту, ненармальныя выдзяленні, aльбо пастаянны боль ўнізе жывата.
Ракавы рэгістр захоўвае інфармацыю пра вынікі вашых аналізаў. Вы можаце адмовіцца ад захавання вашых негатыўных аналізаў. Вы можаце таксама адмовіцца ад таго, каб ракавы рэгістр перадаваў вашу гісторыю аналізаў медперсаналу, які запытвае яе для выкарыстання ў вашым назіранні. Вы таксама можаце даведацца якія дадзеныя пра вашыя аналізы захоўваюцца ў рэгістры.
About the author