Адукацыя ў Нарвегіі бясплатная, за некалькімі выключэннямі (прыватныя навучальныя ўстановы).
Уся інфармацыя, неабходная для паступлення ў вышэйшую або сярэднюю спецыяльную ўстанову ў Нарвегіі ёсць на англійскай мове на сайце www.samordnaopptak.no/info/english. Гэта арганізацыя, якая ажыццяўляе працэс набору і вырашае, ці задавальняеце вы патрабаванні для паступлення. Гэта датычыцца сярэдняй спецыяльнай адукацыі і вышэйшай, ўключна ўзровень бакалаўра. Для паступлення ў магістратуру неабходна звязвацца з навучальнай установай напрамую і даведацца аб іх патрабаваннях.
У агульных рысах, атэстат сталасці з беларускай школы недастатковы для паступлення на бакалаўра ў Нарвегіі. З-за таго, што нарвежская школьная адукацыя доўжыцца 13 гадоў, а беларуская 11 гадоў, то патрабуецца яшчэ як мінімум год вышэйшай адукацыі. Падрабязная інфармацыя аб патрабаваннях паступлення ў ВНУ ў Нарвегіі для беларусаў.
Калі вы маеце год вышэйшай адукацыі з Беларусі, ці вы амаль скончылі першы год навучання, вам неабходна выканаць наступныя крокі:
1. Maць дыплом аб агульнaй сярэдняй адукацыі
2. Cпраўку за мінімум 1 год навучання ў ВНУ АБО дыплом аб прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi
3. Дэталёвая выпіска з адзнакамі па прадметах (са школы і ўніверсітэта).
4. Доказы моўнай кампетэнтнасці ў англійскай і нарвежскай мове. Калі выкладанне на aбраным вамі факультэце вядзецца выключна на англійскай мове, пацвярджэння нарвежскага не патрабуецца. Веданне ангельскай мовы пацвярджаецца IELTS i TOEFL, Cambridge. Інфармацыя аб гэтым змяшчаецца на сайце www.samorddnaopptak.no/info/english/language-requirements/.
5. Усе дакументы і іх копіі павінны быць перакладзены на англійскую або любую скандынаўскую мову і натарыяльна пацверджаны ў дзяржаўнага натарыуса.
6. Дакументы загружаюцца праз www.samordnaopptak.no/info/english. Пачаць заяўкі можна з 1 лютага. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 20 красавіка
Каб атрымаць дазвол на вучобу ў міграцыйных службaх Нарвегіі, неабходна ведаць пра наступныя нюансы:
Вы павінны паказаць, што ў вас ёсць сродкі, эквівалентныя 126 357 NOK у год, або што ў вас будзе заробак, эквівалентны гэтай суме ў год (або камбінацыю сродкаў і заробка).
Вы павінны дакументаваць гэта адным або некалькімі з гэтых спосабаў: 1) Рашэнні аб стыпендыях і пазыках з Дзяржаўнага крэдытнага фонду на адукацыю або пацвярджэнне таго, што вы атрымліваеце іншыя віды стыпендый, 2) Працоўны дагавор на няпоўны працоўны дзень у Нарвегіі, які змяшчае працэнт пасады / гадзін, заработную плату і працягласць 3) Выпіска з банка з вашага рахунку ў нарвежскім банку або пацвярджэнне навучальнай установы, што грошы знаходзяцца на іх дэпазітным рахунку.
Гэта можа быць дом, кватэра, інтэрнат або падобнае. Калі вы арандуеце дом, вы павінны прадставіць пісьмовы дагавор арэнды, які быў зацверджаны домаўладальнікам, жыллёвым таварыствам або іншымі асобамі, якія распараджаюцца домам. У дагаворы арэнды рэкамендуецца (але не абавязкова) указваць нумар кватэры (нумар камунальнай гаспадаркі). Калі кампус / школа павінна забяспечыць вас жыллём, дастаткова, каб яны напісалі гэта ў вашым лісце аб прыёме, вам не трэба падаваць асобную дамову арэнды.
Як выглядае нарвежскае студэнцкае жыллё?
Поўны спіс неабходнай дакументацыі, пра пашпарты, фатаграфіі, бланкі можна знайсці тут: https://www.udi.no/en/checklists-contain