У Нарвегіі, як дарэчы і ў многіх іншых краінах, назіраецца сур’ёзны дэфіцыт ІТ-спецыялістаў. У сувязі з гэтым многія кампаніі гатовы на рэлакацыю і пошуку супрацоўнікаў па-за межамі краіны. Безумоўна, працэдура шмат прасцей для жыхароў Еўразвязу, але і для грамадзян Беларусі яна не такая складаная.
Так што ж рабіць, калі вы хочаце, ці вымушаныя пераехаць у Нарвегію, каб працаваць у IT-сферы?
Атрымлівайце парады ад нашага сябра Дзімітра!
Далей ідзе звычайная працэдура з субяседваннем: у Нарвежскіх фірмах звычайна 2-3, у міжнародных (асабліва ў Амерыканскіх) можа быць і па 7-10. Натуральна, многія фірмы жадаюць мець супрацоўніка адразу ў Нарвегіі, але не апускайце рукі, калі з першага разу не атрымаецца. Многія IT-шнікі знаходзяць працу напрацягу 1-3 месяцаў.
Пасля паспяховага інтэрв’ю вы атрымаеце job offer ад працадальца. Гэта самае галоўнае з таго што трэба. Пасля гэтага вы можаце смела падаваць дакументы на часовы дазвол на жыццё (гэта нешта накштальт візы). Поўны спіс дакументаў тут. Раю вам падаваць запыт на падставе адукацыі – універсітэцкае падыходзіць проста цудоўна. Усё што вам патрэбна – гэта апасціліраваны і перакладзены на ангельсккю мову дыплом. Калі вы падаеце на аснове вопыта, у вас патрэбны быць доказы ўнікальнасці вашага вопыту. Але як вы можаце бачыць, IT-спецыялісты – гэта амаль што асабістая катэгорыя, якой прасцец чым іншым (“special qualifications that you have obtained through long workexperience, if relevant in combination with courses etc. A permit is only granted in such cases in exceptional circumstances. If you are to work in the IT industry, the requirements are somewhat less”).
Ёсць яшчэ момант, які можа выклікаць пытанні – патрабаванне таго што заробак і працоўныя ўмовы не павінны быць ніжэй сярэдняга па Нарвегіі. Гэта каля 430 000 крон за год. Тут няма сэнсу клапаціцца. Заробак IT-шніка ў разы вышэйшы гэтага сярэдняга заробка. Ваш заробак будзе прапісаны ў кантракце з фірмай, таму пытанняў не павінна быць.
Увага! Парада! Пры атрыманні часовага дазволу на жыхарства, гэты дакумент “прывязаны” да прафессіі. Напрыклад, калі вы атрымалі часовы дазвол на жыхарства як “Software Engineer”, вы маеце магчымасць працаваць у любой фірме, але толькі як “Software Engineer”. Нельга будзе працаваць тэхнічным дырэктарам, ці рыбаком. Таму раю ў job offer намагацца пазначыць больш шырокія назвы прафессіі, а не дэталёвыя. Напрыклад, “Software Engineer”, а не “Junior Frontend Developer” ці “Solution Architect”, а не “Azure Cloud Services Designer”.
Уся працэдура можа расцягнуцца на некалькі месяцаў.
Тут усё проста! Сям’я падае дакументы як Family Immigration. Дэталі пра неабходныя дакументы тут. Усё што важна – гэта дакументы пра шлюб і нараджэнне дзяцей з апасцілем і перакладам на ангельскую мову. Цікавы момант: жонка/муж таксама атрымліваюць часовы від на жыхарства, які дае магчымасць працаваць. Прычым працаваць дзе заўгодна, без прывязу да прафессіі.
Валоданне нарвежскай мовай у галіне IT не абавязкова. Натуральна, гэта дае больш магчымасцей і адчыняе больш вакансій, але для пачатку ангельскай мовы досыць дастаткова. УСЕ, бяз выключэння нарвежцы валодаюць ангельскай мовай, а тым больш больш у сферы IT. У Нарвегіі шмат IT-шнікаў з розных краін, таму праблем дакладна ня будзе. Але ангнльская мова ппвінна быць на вельмі добрым узроўне: тут ніхто ня мераецца “upper intermediate” ці нейкімі іншымі тэрмінамі для ўзроўня, проста трэба размаўляць fluently.
Поспехаў вам!
P.S. Калі ў вас ёсць пытанні вы можаце напісаць нам на kontakt@razam.no