Курсы нарвежскай мовы

Адной з галоўных задач для тых, хто пераязджае ў Нарвегію з’яўляецца вывучэнне нарвежскай мовы. Калі вы прыязджаеце ў Нарвегію па ўз’яднанні з сям’ёй ці як высокакваліфікаваны спецыяліст, то курсы для вас бясплатныя. У іншых выпадках давядзецца заплаціць за вывучэнне нарвежскай мовы. Тым не менш, у 2021 годзе адкрылася часовая магчымасць атрымаць да 80 гадзін норвы мовы бясплатна для ўсіх.

Ніжэй прыведзены спасылкі на розныя моўныя курсы, як афлайн, так і анлайн.

У Осла афлайн:

Розныя праграмы ад пачаткоўца да прасунутага ўзроўню прапануюць Folkeuniversitet i Alfaskolen

Курсы нарвежскай мовы, а таксама курсы павышэння кваліфікацыі і курсы для тых, хто шукае працу прапануе Caritas Oslo

Месца сустрэчы, дзе вы можаце далучыцца да іншых, каб папрактыкавацца ў нарвежскай мове прапануе Чырвоны Крыж (Røde Kors)

Анлайн:

Бясплатны анлайн-курс нарвежскай мовы для пачаткоўцаў, распрацаваны LearnNoW Team з аддзела мовы і літаратуры ў Нарвежскім універсітэце навукі і тэхнікі, NTNU.

Bnorsk – тут вы знойдзеце мноства бясплатных рэсурсаў, якія можна выкарыстоўваць для вывучэння нарвежскай мовы.

Yrkesnorsk – рэсурс для папаўнення нарвежскага слоўнікавага запасу і вывучэнне прафесійных тэрмiнаў, якія адносяцца да розных прафесій, у дадатак да сацыяльных навыкаў і культурных ведаў.

Vi snakker – карысны рэсурс для трэніроўкі нарвежскага вымаўлення і фанетыкі.