Усё больш беларусаў пераязджае працаваць у Нарвегію. Нарвежскі рынак працы мае нізкі ўзровень беспрацоўя, таму існуе пастаянная патрэба ў спецыялістах у розных сферах.
Усе вакансіі ў Нарвегіі рэкламуюцца тут: Jobb – FINN.no
Самымі запатрабаванымі прафесіямі ў Нарвегіі ў 2021 годзе былі:
Нажаль, многія з гэтых працоўных месцаў беларусы не могуць атрымаць, падаючы заяўкі з Беларусі. Напрыклад, каб уладкавацца на працу ў якасці медыцынскага персаналу (урач, медсястра, псіхолаг), вы павінны мець спецыяльны дазвол і ліцэнзію у Нарвегіі. Для атрымання такога дазволу, неабходна здаць некалькі нацыянальных тэстаў, апроч валодання нарвежскай мовай на высокім узроўні.
З-за законаў у Еўрапейскай эканамічнай зоне (ЕЭЗ), толькі высокакваліфікаваныя спецыялісты могуць ўладкавацца на працу ў Нарвегіі. Калі вы кіроўца, плітачнік, цырульнік, майстар манікюру – шанцы вельмі малыя, бо ў прыярытэце будуць людзі з Румыніі, Польшчы, Італіі і гэтак далей. Тое ж тычыцца электрыкаў, цесляроў і іншых прафесій будаўнічай галіны.
! Беларусы, якія маюць карту паляка, могуць падаць заяўку на роўных з тымі, хто жыве ў ЕЭЗ.
З беларусаў, якія пераехалі працаваць у Нарвегію, шмат спецыялістаў у галіне ІТ, фізікі, хіміі і матэматыкі, спартсмены. Па статыстыцы гэта дзе попыт таксама вялікі. Тут не такiя жорсткія патрабаванні, калі гаворка ідзе пра ліцэнзіi, i спецыялістаў у гэтых сферах не хапае.
Калі ў вас ёсць добрая адукацыя і досвед працы ў згаданых катэгорыях, вы можаце пачаць са стварэння рэзюмэ. Большасць кампаній папросяць вас запоўніць онлайн-форму рэзюмэ. Добрай ідэяй будзе даволі падрабязна напісаць, над чым вы працавалі і якія прадметы вывучалі. Курсы, сертыфікаты, летнія школы і стажыроўкі таксама павінны быць уключаны ў рэзюмэ. Не пішыце ўсё, засяродзьцеся на тым, што мае дачыненне да канкрэтнай працы, на якую вы прэтэндуеце.
Вы таксама павінны напісаць матывацыйны ліст, у якім вы павінны патлумачыць, чаму працадаўца павінен наняць вас, а не кагосьці іншага.
Для многіх беларусаў шлях на нарвежскі рынак працы пралягаў праз працу ў нарвежскай кампаніі ў Беларусі, Украіне ці Расіі. Самы бяспечны спосаб уладкавацца на працу ў Нарвегію – гэта навучанне ў вышэйшай навучальнай установе Нарвегіі, і пасля падаць заяўку на працу з нарвежскім дыпломам. Мы не ведаем нікога, хто пасля вучобы не знайшоў працу ў Нарвегіі.